::
У варот явар пахіліўся / песня, тэкст,аўдыё — в. Гарадзецкая, Краснапольскі раён
Загаловак / інцыпіт
У варот явар пахіліўся
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Працягласць
2:49
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

У варот явар пахіліўся (2 р.)
А мне, младзе, сон сасніўся.
А мне, младзе, сон сасніўся (2 р.)
Што мой мілы ў госці едзе.
Што мой мілы ў госці едзя (2 р.)
На вароненькам канёчку.
Я вароты аткрывала (2 р.)
Міленькага я ўстречала.
Бяру каня за грівачку (2 р.)
А мілога за ручачку.
Вяду каня я ў сянніцу (2 р.)
А мілога я ў святліцу.
Даю каню аўса-сена (2 р.)
А мілому мёду-віна.
А мілому мёду-віна (2 р.)
Сама сяду я ў край стала.
Сама сяду я ў край стала (2 р.)
Слёзачкамі абальюся.
Чаго, міла, жалка плачэш (2 р.)
Ці табе жаль аўса-сена?
Мне ні жалка аўса-сена (2 р.)
Ой, мне жаль жа маладосці.
А мне жаль жа маладосці (2 р.)
Што мы з табой не ў любосці.

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Звязаныя сэрыі
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2024 10:15:20

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.