Штой даўно я, даўно, у свайго роду была
А ўжо тая ды дарожычка травою зарасла
Травою зарасла ды ліствою запала
Чырвоная ды калініца панавесілася
Як вазьму я касу ды травачку пакашу
Чырвоную да калініцу а ў пучкі павяжу
А ў пучкі павяжу, на дарожку брошу
А я к сваёй роднай мамачкі а я птушкай палячу
А як буду ляцець ды галосненька пець
Ці ня выйдзець мая мамачка на мяне паглядзець
Дачушка мая, знаць нядоля твая,
Выбірала, ды ня выбрала а такога як сама
Ай гаю, мой гай, ды аддай дочку ў чужы край,
За такога, за харошага, а якая й сама.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.