::
Зарастайця сцежкі-дарожкі, ой, куда я хадзіла / песня, тэкст,аўдыё — аг. Пачапы, Краснапольскі раён
Загаловак / інцыпіт
Зарастайця сцежкі-дарожкі, ой, куда я хадзіла
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Працягласць
4:29
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Зарастайця сцежкі-дарожкі,
Ой, куда я хадзіла.
Ой, куда я хадзіла,
Забывайця, мілыя дружочкі,
Ой, каго я любіла.
Каго я любіла,
Першага дружка я любіла,
Ой, адзін вічарочык.
Адзін вічарочык,
Другога дружка я любіла
Ой, круглінькі гадочык.
Круглінькі гадочык,
Трецціга дружка я любіла
Ой, ад пары да время.
Ад пары да время,
Прішла пара, прішло ўремя
Ой, з мілым раставання.
З мілым раставання,
З міленькім растывання
Ой, з Ванюшым прашчання.
З Ванюшым прашчання,
Ой, прашчай, Саша, прашчай, Маша,
Ой, с каторый любіўся.
С каторый любіўся,
Шчаслівай, Ванюшку, дарожка
Ой, куда ж снарядзіўся.
Куда нарядзіўся,
Ой я сяду дай паеду
Ой, у Піцер-гарадочык.
У Піцер-гарадочык,
Куплю Сашы, куплю й Машы
Ой, шаўковы платочык.
Шаўковы платочык,
Насі, Саша, насі, Маша,
Ой, насі, ні хваліся.
Насі, ні хваліся,
Ой, як будзеш выхваляцца,
Ой, ня буду я знацца.
Ня буду я знацца,
Як ня будзеш выхваляцца,
Ой, не магу растацца.

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Звязаныя сэрыі
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 29.11.2024 02:51:49

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.