::
Ой, шумела, гудзела, ой, сасоначка ў бару / песня, тэкст,аўдыё — в. Гарадзецкая, Краснапольскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, шумела, гудзела, ой, сасоначка ў бару
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Працягласць
1:50
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Ой, шумела, гудзела (2 р.)
Ой, сасоначка ў бару.
Ой, гуляла, плісала (2 р.)
Ох, свякровачка ў піру.
Нагуляўшысь, наплісаўшысь,
Рана ў дворачку прішла.
Сама ў дворачку прішла,
Шчэ й прічіначку нашла.
Што й прічына, прічына,
Усё й на старшыга сына.
Усё на старшыга сына (2 р.)
І на старшу нявестку.
Ой, ты, сыня, мой сыня,
Што ж ты жоначку ня б’еш?
Што ж ты жоначку ня б’еш, (2 р.)
Што ж ты волю ёй даеш?
Ой, за што яе біці, (2 р.)
Бо йна ўсем наравіці.
І старому, й малому, (2 р.)
Яшчэ й мне маладому.

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Звязаныя сэрыі
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.12.2024 02:42:18

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.