::
Ні касі дрэва, ой, ні сячы дрэва / песня, тэкст,аўдыё — аг. Пачапы, Краснапольскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ні касі дрэва, ой, ні сячы дрэва
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Працягласць
4:55
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Ні касі дрэва,
Ой, ні сячы дрэва,
А мой татка,
Касі явару.
Касі явару,
Ой, касі явару,
А мой татка,
Раскудрявага.
Явар хіліцца,
Ой, явар хіліцца,
Ды мой татка,
Усё по правы бок.
Замуж хочыцца,
Ой, замуж хочыцца,
А мой татка,
Й у харошы род.
А ў харошы род,
Ой, а ў харошы род,
Ды мой татка,
Ды ў багаты двор.
Як ударюся,
Як ударюся,
Ой, аб сыру землю.
Ой зямелячка,
Ой, а зямелечка,
Скалыхнулыся.
Скалыхнулыся,
Ой, скалыхнулыся,
А мой татка,
Прабудзіўся.
Ты чаго, дачка,
Ой, ты чаго, дачка,
Ды дзіцятычка,
Убіваешся?
Горе-горечка,
Ой, горе-горечка,
Ды мой татка,
Дзеткі дробныя.
Друго горечка,
Ой, друго горечка,
А мой татка,
Муж – ніўдаліца.
Муж – ніўдаліца,
Ой, муж – ніўдаліца,
І мой татка,
Горькі п’яніца.
Прапіў коніка,
Ой, прапіў коніка,
І каровачку.
А прідзя ў двору,
Ой, а прідзя ў двору,
Ды мой татка,
Б’ець галовачку.

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Звязаныя сэрыі
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.11.2024 03:14:09

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.