Ой, арёл мой, арёл мой,
Ты, арёл мой, арёл мой,
Ты высока літаеш.
Ты высока літаеш,
Ты высока літаеш,
Ты далёка ўсё бачыш.
Дзе сіротычка паша,
Дзе сіротычка паша,
Йна сільнюсінька плача.
Ты чаго, дзеўка, плачыш,
Ты чаго, дзеўка, плачыш,
Ці твой конік лянівы?
Ці твой конік лянівы,
Ці твой конік лянівы,
Ці ляміха (верагодна, дыялектнае “лемех”, плуг) тупая?
Ой мой конік ряцівы,
Ой мой конік ряцівы,
І ляміха вайстрая.
Ой таго дзеўка плачу,
Ой таго дзеўка плачу,
Што няродныя мамка.
Прінясець мне абедыць,
Прінясець мне абедыць,
Із нямытых тарелык.
Із нямытых тарелык,
Із нямытых тарелык
Шчэй гарелых скарінык.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.