Паджанішнічык нямыты (кожны радок паўтараецца двойчы)
Памыця яго кісялём
Пасадзіця яго пад сталом
Накрыця яго карытам
Завіця яго нямытым
Паджанішнічык, мой сакол
Ні садзіся ты лі вакон
А ў нас сягоння пірялёт
А ўляціць табе жаба ў рот
Як возьмя цябе за жывот
Ой сват свацці ісплёў лапці з доўгіх лык
Свацця ходзя па вуліцы як індык
А ў хату, хату тры сваты
У первыга свата крывая нага
У другога свата сіва бырыда
У трэцціга свата гола галава
Голый галавой боб малаціць
Сівый барадой печ замітаць
Крывою нагой жар загрібаць
Ой, з гары, гары, з даліны
Беглі конікі чатырі
Вязлі карету сінію
Бралі Ганначку сілаю
Ні так сілаю - за грошы
Што яе Васічка харошы
Ой, харош, харош - ні дарос
З прясла на каня садзіўся
Ой, то ні конік - цялёнык
Ой, то ні жаніх - дзіцёнык.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.