::
Валачобнікі валачыліся / песня, тэкст,аўдыё — гп Краснаполле, Краснапольскі раён
Загаловак / інцыпіт
Валачобнікі валачыліся
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Працягласць
3:03
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Валачобнікі валачыліся
Хрыстос васкрэс, сын божы! паўтараецца пасля кожнага радка
Валачыліся, намачыліся
Прышлі да бабкі, прасушыліся
Была ў бабкі курачка-рябушка
Нанісла яечак поўны запечак
Тыя яечкі мы пірялічым
І гаспадыньку мы вазвялічым
Гаспадынічка-журавінычка,
Што гэта ў цябе за навіначка?
Дзесяць каровак ацялілася
Дзесяць авечак акацілася
Гаспадыня-вутка, шавяліся хутка,
Не вялі барыць, а вялі дарыць,
Пірог на талерку і чарку гарэлкі
Пшоны пірог дзеля коласу
Чарку гарэлкі дзеля голасу.

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Звязаныя сэрыі
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.11.2024 10:09:51

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.