Музычныя традыцыі Масленіцы Беларускага Падняпроўя [Гуказапіс] : фонаархіў этнамузыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі : экспедыцыйна-палявыя фоназапісы 1960―2000-х гг. / складальнік Васіліна Прыбылова ; рэстаўрацыя гуказапісаў Сяргея Багданава
1 гук. дыск (48 хвіл 23 сек) ; 12 см, у кантэйнеры
Суправадж. матэрыял: укладыш (12 с.). Тэкст на ўкладышы паралельна на беларускай, англійскай мовах. Укладыш змяшчае арэалы масленічных напеваў, тэксты і ноты песен.
Экспедыцыі пад кіраўніцтвам Л. П. Касцюкавец (1―7, 10―11, 15―26), І. Д. Назінай (14), Т. Л. Канстанцінавай (8, 9, 12, 13)
Анатацыя
Абрадавыя песні Масленіцы - жывая з'ява нашай сучаснасці, вялікая частка каляндарна- песеннай традыцыі ўсяго басейна верхняга цячэння Дняпра.
У земляробчым абрадавым календары Беларускага Падняпроўя песенны комплекс Масленіцы адкрывае веснавы сезон. Выкананне масленічных песень і найгрышаў, абрадавых (“як на качэлях катаюцца”, “як калышуцца”, “як калодку чапляюць”, “як вясну гукаюць”, “гукалле”) і прымеркаваных да перыяду святкавання Масленіцы (лірычныя, скочныя, жартоўныя прыпеўкі), прыпадае на масленічны тыдзень, які папярэднічае перыяду Вялікага посту.
Усе класы напеваў Масленіцы знайшлі адбітак у калекцыі, музычны матэрыял якой тэрытарыяльна ахапіў усходні рэгіён Беларусі і некаторыя сумежныя тэрыторыі Пскоўшчыны. Фонакалекцыя прадстаўляе асноўныя, замацаваныя ў сістэме фальклорнага песеннага меласу Беларускага Падняпроўя напевы, якія размяркоўваюцца ў некалькі тэрытарыяльна адасобленых тыпалагічных груп.
Стыль масленічных гучанняў пскоўска-смаденска-віцебскага арэала прадстаўпены на дыску ўзорамі з.інцыпітам “А мы Масленіцу дыжыдалі” (№№1-4). Яны складаюць першую тыпалагічную групу масленічных напеваў і харакгарызуюцца пластычнасцю карагодных рытмаформул, узорыстасцю меладычнай лініі, мяккасцю інтанацыйных паваротаў пры ўстойлівасці складовай і музычна-рытмічнай формы.
Стыль абрадавых напеваў Масленіцы другой тыпалагічнай групы (№№5-17), прыналежнай чашніцка-аршанска-мсціслаўскаму арэалу, спецыфічны абавязковай наяўнасцю “гушкальных” матываў і нязменных, люстэркава арганізаваных (па прынцыпе “антыметабалы” - ♩ ♪♪ | ♪♪ ♩) 6-скпадовікаў рэфрэна (“Чаму табе, Масленіца, ды ня сем нядзель”, № 7) або двойчы паўтораных слоў ці словазлучэнняў другога паўрадкоўя паэтычнагарадка(“Навуліцыдзеўкігулялі,гулялі”, № 12).
Дпя музычнага стылю масленічных песень паўднёвага усходу і поўдня Беларускага Падняпроўя ўласціва багацце насычаных спявацкіх тэмбраў і даволі рэзкая змена песеннай фактуры. Калі ў гучанні масленічных клімавіцка-хоцімскага арэала пануе гетэрафонна- манадыйны (“з пералівамі”) тып сумеснага спявання (“На вулку дзеўкі гулялі”, № 20), дык пры выкананні масленічных напеваў мазаічнай і “шматколернай” песеннай традыцыі сожска- беседзь-іпуцкага арэала пераважае гетэрафонна-бурдонная арганізацыя галасоў (“Масляная, вот я йду”, №24 і “Зэкацілася жаркае сонейка”, №25). Увесь комплекс сродкаў гукавога ўздзеяння, уключаючы інтанацыйны і рытмічна-структурны змест напеваў, ускрывас асноўны абрадавы сэнс і прызначэнне масленічных песень названых тэрыторый як веснавых заклікаў.
Адзінкавымі нумарамі (№№18, 21-23, 26) пададзены ў рамках фонакалекцыі асобны клас так званых прымеркаваных да абраду масленічных песень, якія дазваляюць выканаўцам праявіць болыную свабоду выказвання, а таксама магчымасць выканання гэтых напеваў у любы час самога масленічнага тыдня і, шырэй, у розныя моманты вяснова-летняга перыяду.
Васіліна Прыбылова
Экспедыцыі пад кіраўніцтвам Л.П. Касцюкавец (№1-7,10-11,15-26), І.Д. Назінай (№14), Т.Л. Канстанцінавай (№ 8, 9, 12, 13).
Агульная працягласць гучання - 48:23
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.