::
А мы Маслінку дажыдалі / песня, тэкст,аўдыё,ноты — аг. Мяжа, Гарадоцкі раён
Загаловак / інцыпіт
А мы Маслінку дажыдалі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А мы маслінку дажыдалі, дыжыдалі, люлі, дажадалі.
Сырым го(о)рку набівалі, набівалі, люлі, на/бівалі.
Зверьху маслым палівалі, палівалі, люлі, палівалі.
Наша горка, буць катліва, буць катліва, люлі, буць катліва.
Нашы мамкі вуркатлі[вы], вуркатлівы, люлі, вуркатлівы.
Мыладушкі прысьмяшлі[вы], прысьмяшлівы, люлі, прысьмяшлівы.
Мамкі нідзельку выркутайлі, выркуталі, люлі, выркуталі.
Нас на горку ні пускай[лі], ні пускалі, люлі, ні пускалі.
А на горкі сьняжкі пы (шуць], сьняжкі пышуць, люлі, сьняжкі пышуць.
А нас мамкі дамоў клі[чуць], дамоу клічуць, люлі, дамоў клічуць
Нам дамоўкі ні хаці [ца], ні хаціца, люлі, ні хаціца
А хаціцца прыкаці(ца], прыкаціца, люлі, прыкаці(гі)ца.
Ны вароненькім канё[чку], ой, канёчку, люлі, на канёчку.
У зялёнінькім вазо[чку], ой, вазочку, люлі, у вазочку.
А нас маслінка спыдманіла, спыдманіла, люлі, спадманіла.
Ды на большый пост пасадзіл[а], пасадзіла, люлі, пасадзіла.
Мы думалі маслінкі сем нідзель[ік], сем нідзелік, люлі, сем нідзелік.
Ажна маслінкі сем дзянёч[кых], сем дзянёчкых, люлі, сем дзянёчкых.
Сем дзянёчкым з вічароч [кым], з вічарочкым, люлі, з вічарочкым.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.11.2024 11:23:28

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.