::
На вулку дзеўкі гулялі / песня, тэкст,аўдыё,ноты — аг. Макеевічы, Клімавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
На вулку дзеўкі гулялі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
На вулку дзеўкі гулялі, гулялі, люлі, гулялі.
Мяне маладу гукалі, гукалі, люлі, гукалі.

У мяне, маладзей, стары муж,
стары муж, люлі, стары муж.

Сам на вуліцу ня пойдзе, ня пойдзе, люлі, ня пойдзе.
Мяне, маладу, ня пусціць, ня пусціць, люлі, ня пусціць.

А хоць пусціць - позненька, позненька, люлі, позненька.
А усе дзевачкі розненька, розненька, люлі, розненька.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.11.2024 23:55:40

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.