::
А мы Маслінку дыжыдалі / песня, тэкст,аўдыё — в. Забарочча, Гарадоцкі раён
Загаловак / інцыпіт
А мы Маслінку дыжыдалі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А мы Маслінку дыжыдалі, дыжыдалі, люлі, дыжыдалі.
І ў акошэчка паглідалі, паглідалі, люлі, паглідалі.
І ў вароты выхадзілі, выхадзілі, люлі, выхадзілі.
Сыр і масла вынасілі, вынасілі, люлі, вынасілі.
Гару сырым набівалі, набівалі, люлі, набівалі.
З верьху маслам палівалі, палівалі, люлі, палівалі.
А й ад сыру гара крута, гара крута, люлі, гара крута.
А й ад масла горка ясна, горка ясна, люлі, горка ясна.
А ты, горка, будзь катліва, будзь катліва, люлі, будзь катліва.
А свякроўка гыркатліва, гыркатліва, люлі, гаркатліва.
Ўсю нідзелю гаркытала, гаркытала, люлі, гаркытала.
Нас на горку ні пускала, ні пускала, люлі, ні пускала.
А мы ад мамак украдзёмся, украдзёмся, люлі, украдзёмся.
Ды й на горку сыбярёмся, сыбярёмся, люлі, сыбярёмся.
Нашы сані з тармазамі, з тармазамі, люлі, з тармазамі.
З гары самі побежалі, побежалі, люлі, побежалі.
А на горке сняжкі пышуць, сняжкі пышуць, люлі, сняжкі пышуць.
А нас мамкі дамоў клічуць, дамоў клічуць, люлі, дамоў клічуць.
А нам дамоў ні хаціцца, ні хаціцца, люлі, ні хаціцца.
Нам хаціцца прыкаціцца, прыкаціцца, люлі, прыкаціцца.
А на горке пувеліца, пувеліца, люлі, пувеліца.
Хвёдрава жонка кабыліца, кабыліца, люлі, кыбыліца.
Сем жэрябкоў жырябіла, жэрябіла, люлі, жырябіла.
Сабе хамут ні змяніла, ні змяніла, люлі, ні змяніла.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.11.2024 06:53:39

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.