::
На вуліцы дзеўкі гулялі / песня, тэкст,аўдыё — аг. Варанцэвічы, Талачынскі раён
Загаловак / інцыпіт
На вуліцы дзеўкі гулялі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
На вуліцы дзеўкі гулялі, гулялі,
Мяне, маладую, гукалі, гукалі,
Ў мяне, маладыя, муж ліхі, муж ліхі,
На вуліцу гуляць ня пусціць, ня пусціць
А хоць пусціць позненька, позненька,
А ўсе дзевачкі розненька, розненька,
Я выйду ж на вулку, запяю, запяю,
А ўсех дзевачак сабяру, сабяру,
І музычыкаў трох найму, трох найму,
А будзем гуляць да свету, да свету
І да познага абеду, абеду
А дамой ісці баюся, баюся,
А ў дзяверачкі прашуся, прашуся,
А дзяверачка, меншы брат, меншы брат,
Завядзі мяне да дому, да дому
Куплю кашулю да долу, да долу
А я ж табе, шэльма, бок наб’ю, бок наб’ю,
Да долу кашулю сам знашу, сам знашу.


Наша калодка салодка, салодка!
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 30.12.2024 00:15:24

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.