Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
Народны спявак-карыфей са Шклоўшчыны Віктар Петакоў [Электронны рэсурс] / склад. Т. Канстанцінава, В. Прыбылова, Т. Бярковіч. – Электрон. дан. (117:01). – Мінск: Беларус. дзярж. акадэмія музыкі, 2017. – 2 электрон. апт. дыска (CD-RОM): гуч., брашура (39 с.). – (Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі : вып. 9).
Вокладка
Апісанне
Народны спявак-карыфей са Шклоўшчыны Віктар Петакоў [Электронны рэсурс] / склад. Т. Канстанцінава, В. Прыбылова, Т. Бярковіч. – Электрон. дан. (117:01). – Мінск: Беларус. дзярж. акадэмія музыкі, 2017. – 2 электрон. апт. дыска (CD-RОM): гуч., брашура (39 с.). – (Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі : вып. 9). Тыраж 50 экз.
Прапануем вашай увазе дзявяты выпуск серыйнага выдання «Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі» — калекцыю з двух СD «Народны спявак-карыфей са Шклоўшчыны Віктар Петакоў».
Выданне працягвае адну з ліній серыі, якая прысвечана «партрэтам» выдатных носьбітаў народных музычных традыцый Беларусі. У цэнтры новай калекцыі — творчасць спевака-самародка Віктара Петакова, сапраўднага карыфея народнага музычнага мастацтва. Яго спеўнае майстэрства шырока вядома ў Беларусі і па-за яе межамі дзякуючы этнаграфічнаму фільму Зінаіды Мажэйка «Пранясі, Божа, хмару» (Беларусьфільм, «Летапіс», 1990).
Віктар Петакоў ад прыроды валодае незвычайным голасам. Пачуўшы ўпершыню яго высокі звонкі тэмбр, не адразу можна зразумець, што спявае мужчына. Унікальнасць народнага выканаўцы заключаецца ў тым, што ён здольны аднолькава ярка і паўнавартасна прадставіць і мужчынскую песенную лірыку, і абрадавы спеў, прыналежны жаночай традыцыі. Віктар Аляксеевіч браў удзел у шматлікіх фестывалях, аглядах, конкурсах песеннага мастацтва раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. У 2015 годзе ён выступіў на музычна-этнаграфічным канцэрце «Спеўныя стылі ўсходняй Беларусі», які адбыўся ў межах ХХІV Міжнародных навуковых чытанняў памяці Л. С. Мухарынскай (Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі).
Калекцыя заснавана на матэрыялах экспедыцыйнага абследавання Шклоўскага раёна, праведзенага ў 2014 г. метадыстамі кабінета традыцыйных музычных культур – Т.Канстанцінавай і кандыдатам мастацтвазнаўства В.Прыбыловай.
Дыскі можна набыць, звяртайцеся, калі ласка, да мяне ў асабістыя паведамленні.
Усе выручаныя сродкі будуць накіраваны спеваку.
https://www.facebook.com/nastassia.danilovich/posts/1572535439470808
Трэкліст
CD 1 «Каляндарны песенна-абрадавы цыкл. Умоўна-прымеркаваныя і непрымеркаваныя песні» складаюць два раздзелы. У першым пададзены песенныя ўзоры калядных (№ 1, 2, 4, 6, 7), масленічных (№ 10, 12), паставых (№ 14, 15), велікодных (№ 16, 18), купальскіх (№ 19), жніўных (№ 20) і восеньскіх (№ 22), а таксама паданне (№ 21) і этнаграфічныя апісанні мясцовых абрадаў каляндарна-земляробчага цыкла (№ 3, 5, 8, 9, 11, 13, 17, 19). Другі раздзел уключае песні, умоўна прымеркаваныя да пэўных абставін выканання – «на ўлазіных, як пастроіш новую хату» (№ 23), «застольная» (№ 24) і непрымеркаваныя – балады, узоры сацыяльнай і любоўнай лірыкі (№ 25–29).
CD 2 «Сямейна-радавы песенна-абрадавы цыкл» змяшчае песенныя ўзоры і этнаграфічныя расказы, якія даюць разгорнутае ўяўленне пра паслядоўнасць этапаў традыцыйнага вяселля (№ 1–24), радзінны рытуал (№ 25–31), а таксама пахавальны абрад, пазначаны як рэгіянальнай, так і канфесійнай спецыфікай (№ 32–36).
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.