::
Шчодры вэчор, добры вэчор! 
Ну-ну-ну, Козёл / песня, тэкст,аўдыё — Івацэвіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Шчодры вэчор, добры вэчор! 
Ну-ну-ну, Козёл
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Шчодры вэчор, добры вэчор! 
Дай, людзюхно, коледы, коледы!
Божэ, жыто зародзі, зародзі!
З колосочка жыта бочка!
Ды са снапа - жыта копа!
Ну-ну-ну, козёл, Ну-ну-ну, небож,
Не застойвайся, поворочвайся,
То на той бочок, То на той бочок,
На круценькіе солодзенькіе,
На копыцечка золоценькіе,
Дзе коза насцыць - там жыта блішчыць,
Дзе коза хвастом - там жыта кустом,
Дзе коза ногою - там жыта копою
Гледзь на вішкі - вурві кішкі,
Гледзь на болячкі - вурві копачкі,
Рэшато аўса - наверх колбаса,
Гожа паненка, не будзь такая
Якая була, нашаво казла
Мешкам чыніла,
Нашаво казла не надаріла!
Просім!
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Артыкулы, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 27.09.2024 16:34:10

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.