::
Ой, дай, Божа, нам коляд даждаць / песня, тэкст,аўдыё — в. Грозы (пераіменаваны), Мсціслаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, дай, Божа, нам коляд даждаць
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой дай, Божа, нам Коляд даждаць,
Люлі-люлі, нам Коляд даждаць.

Нам Калад даждаць, Святых вечароў,
Люлі-люлі, Святых вечароў.

Як пайшоў ба я да на йгрішчэйка,
Люлі-люлі, да на йгрішчэка.

Паскакаў ба я з тою дзеўкыю,
Люлі-люлі, з тою дзеўкыю.

З тою дзеўкаю, скора дзеўкаю,
Люлі-люлі, скора дзеўкаю.

Што тонка пряла да скора ткала,
Люлі-люлі, да й скора ткала.

Да ў сарочачке да й намётачке,
Люлі-люлі, да ў намётычке.

Добраму молайцу на шыріначке,
Люлі-люлі, на шыріначке.
Ад каго запісана
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2024 10:09:30

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.