::
А хто ета йдзе - дуброва гудзе / песня, тэкст,аўдыё — в. Казацкія Балсуны, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
А хто ета йдзе - дуброва гудзе
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А хто ета йдзе - дуброва гудзе,
Святы вечар, дуброва гудзе.

Старая пчолачка раёчкі вядзе,
Святы вечар, раёчкі вядзе.

Садзіцесь, райкі, ў новы вулляйкі,
Святы вечар, ў новы вулляйкі.

А я, старая, …. тут,
Святы вечар, … тут.

Нясіце, райкі, сладкія мядкі,
Святы вечар, сладкія мядкі.

А я, старая, жоўтыя васкі,
Святы вечар, жоўтыя васкі.

Сладкія мяды - людзям на канун,
Святы вечар, людзям на канун.

Жоўтыя васкі Богу на свечкі,
Святы вечар, Богу на свечкі.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.11.2024 05:39:28

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.