::
Ой, рана, рана, куры запелі / песня, тэкст,аўдыё,ноты,выявы — в. Казацкія Балсуны, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, рана, рана, куры запелі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё ноты выявы
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, рана, рана, куры запелі,
Святы вечар, куры запелі.
Куры запелі, пад печ пабеглі,
Святы вечар, пад печ пабеглі.
А раней таго дзевачка ўстала,
Святы вечар, дзевачка ўстала.
Дзевачка ўстала, хусты качала,
Святы вечар, хусты качала.
Хусты качала, прыбіралася,
Святы вечар, прыбіралася.
Прыбіралася й у цэркву ішла,
Святы вечар, у цэркву ішла.
У цэркву ішла Богу маліцца,
Святы вечар, Богу маліцца.
Богу маліцца, Хрысту кланяцца,
Святы вечар, Хрысту кланяцца.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.