::
На мураве на тураве / песня, тэкст,аўдыё — в. Баранава, Старадарожскі раён
Загаловак / інцыпіт
На мураве на тураве
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

"Перад Вялікаднем, нядзель за тры, мінуць Хрэсцы, эта ж палавіна ужэ посту, тады начынаюць сьпяваць. Гэта песня паставая"

Поўны тэкст
На мураве на тураве, на мураве ж на тураве
лежыць цело, як дзень бело.

Лежыць цело, як дзень бело, лежыць цело, як дзень бело,
ніхто ж цела ня ‘тведвае.

Ніхто цела ня ‘тведвае, ніхто цела ж ня ‘тведвае,
Прыляцело тры пташачкі.

Прылецело тры пташачкі, прылецело тры пташачкі,
Адна села ў галовачках.

Адна села ў галовачках, адна села ў галовачках,
А другая блізко серца.

А другая блізко серца, а другая блізко серца,
А трэцяя у ножачках.

Што ў галоўках - то то матка, што ў галоўках, то то матка,
Блізко серца то то сестра.

Блізко серца то то сестра, блізко серца то то сестра,
А ў ножачках то то жонка.

Матка плачэ век да веку, матка плачэ век да веку,
Сестра плачэ год да году.

Сестра плачэ год да году, сестра плачэ год да году,
Жонка плачэ да абеду.

Матка плачэ – рэкі цекуць, матка плачэ – рэкі цекуць,
Сестра плачэ – слёзы пойдуць.

Сестра плачэ то слёзы йдуць, сестра плачэ то слёзы йдуць,
Жонка плачэ то слёзы не йдуць.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.11.2024 17:29:51

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.