::
По реке, реке гаголушка плувёт / песня, тэкст,аўдыё — в. Усполле, Мсціслаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
По реке, реке гаголушка плувёт
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
По реке, реке гаголушка плувёт //
Вышэ берега головачку несёт. //

Пра мяне, младу, бесславіца ідзёт //
Быццам молада любіла каво //

А ўсяе мае любосьці було, //
Што я стараму пірог спікла. //

С аўсяны мукі несееяныя //
Тры палойнічкі я дзёгцю ўліла //

Каланіцаю падмазывала //
Чамярыцэю пасыпывала //

Чамярыцэю пасыпывала //
Свайму стараму паднашывала. //

Свайму стараму паднашывала //
Свайго старага ні ўпрашывала. //

По реке, реке гаголушка плувёт //
Выше берега галовушку несёт //

Пра мяне, младу, бесславіца ідзёт //
Быццам молада любіла каго. //

А ўсяе мае любосці було //
Што я роўнаму пірог спікла //

З падпшанічнай мукі сеяныя //
Тры палойнічкі я мёду ўліла. //

А я маселцам падмазывала //
А я сахарам пасыпывала. //

А я сахарам пасывпывала //
Свайму роўнаму поднашывала //

Свайго роўнаму поднашывала //
Свайго роўнага й упрашывала. //
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 13.11.2024 15:33:54

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.