::
2000 - Гойкнуў баравік. Народныя сьпевы ў выкананьні Рыгора Барадуліна. [касета,інтэрнэт]
Назва
Гойкнуў баравік. Народныя сьпевы ў выкананьні Рыгора Барадуліна.
Віды носьбітаў
касета інтэрнэт
Змест
аўтэнтычны фальклёр спевы
Вокладка
Статус
можна паслухаць
Дзе паслухаць
Апісанне

Гэтая кружэлка адпачатку не прызначалася для шырокага распаўсюду і многія гады лічылася вялікім рарытэтам. Знайсці адзіны сольны альбом Рыгора Барадуліна “Гойкнуў баравік” да сёння было практычна немагчыма. У 2000 годзе Алесь Камоцкі, з падачы якога і ствараўся гэты матэрыял, выдаў “штук сто касет ды раздаў іх сярод сваіх”.

“Так атрымалася, што гэтыя запісы чакалі свайго часу 16 гадоў. Калісьці хацеў выдаць гэты альбом асобным CD, неяк спрабаваў аздобіць яго, давесці да ладу. А пасля падумаў, што самае прыгожае, што можна зрабіць – выдаць усё так, як яно было. Толькі цяпер ужо ў інтэрнэце. Так што хай людзі слухаюць” – кажа вядомы беларускі бард.

Кружэлка змяшчае ажно 56 трэкаў. Народны паэт a capella выконвае песні ды прыпеўкі з роднае Вушаччыны. Многія з іх – рэдкія ўзоры народнае эратычнае паэзіі.

“Размова пра гэтыя спевы зайшла даволі выпадкова”, – прыгадвае Алесь Камоцкі. “Барадуліну заўсёды хацелася пакінуць людзям тое, што ён ведаў. Памятаю, ён падрыхтаваў спіс, прыйшоў да мяне дадому, і мы ўсё гэта запісалі. Гадзіны дзве-тры сядзелі за гарбаткай і ўсё паціху зрабілі”.

Дарэчы, гэтыя 56 нумароў – далёка ня ўсё, што было запісана ў 2000 годзе. У асабістых архівах Алеся Камоцкага знойдзецца яшчэ нямала эксклюзіваў. “Там, канешне, далёка не ўсё да канца прыстойна, усё ж фальклор ёсць фальклор. Але цалкам магчыма, што калі-небудзь я пачну паціху раскрываць гэтую сваю нычку. Усё будзе залежыць ад таго, наколькі зацікавяцца людзі такім выданнем”.

http://kamunikat.org/muzyka.html?pubid=40191&lang=PL 

Алесь Камоцкі выклаў альбом «Гойкнуў баравік», які запісаў Народны паэт у яго дома 16 гадоў таму.

Гэты альбом лічыўся рарытэтным, выдаваўся толькі на касэтах і хутка разышоўся, а ў сеціве да гэтага публікаваліся толькі асобныя трэкі. У час зімовых сьвятаў Алесь Камоцкі, з падачы якога і адбыўся гэты запіс, вырашыў зрабіць прыемнасьць ды выклаў для праслухоўваньня ўсе 56 трэкаў. Паэт акапэла сьпявае песьні ды прыпеўкі з роднай Вушаччыны. «Ідэя запісу была мая і дзядзька Рыгор адгукнуўся на яе з імпэтам, бо яму хацелася зафіксаваць тое, што ён ведаў. Ён сам склаў сьпіс песень і мы ўсё запісалі ў мяне дома, за гарбатаю, за нейкія тры гадзіны», — паведаміў у камэнтары для Tuzin.fm Алесь Камоцкі. Спадар Алесь у будучыні таксама зьбіраецца апублікаваць трэкі, якія не ўвайшлі ў гэты альбом.

http://tuzinfm.by/zhamerun/3581/apublikavany-adziny-solny-albom-ryhora-baradulina.html

Заўвага рэдактара

На Kamunikat выкладзены 52 трэкі, на Tuzin — 54 (трэкі 8 і 17 разбіты на два).
Пры тым ва ўсіх апісаньнях фігуруе лічба ў 56 трэкаў. Але у пранумараваным трэклісьце прапушчаныя нумары 27 і 42.

Колькасць трэкаў фальклору
54.0000
Трэкліст

01 - Гойкнуў баравік на бару (вясельная)
02 - Цераз кладачку, цераз зыбкую (хрэсьбінная)
03 - Дадому, сваты, дадому, паелі конікі салому (вясельная)
04 - Адчыні, мамулька, ваконца (вясельная)
05 - А ў цёмным лесе сава кугічыць (пазаабрадавая)
06 - Ой, лятала шэра перапёлка ды па чыстым полю (жніўная)
07 - Перапёлка, ты ня ві гняздзечка блізка для дарожкі (жніўная)
08 - Валачобнічкі валачыліся (валачобная)
08a - Дзень добры таму, хто ў гэтым даму (валачобная)
09 - Закурыўся дробненькі дожджык ды па чыстым полю (жніўная)
10 - Добра мне за маім дзедам (восеньская, талочная)
11 - А як выйду я за вароцечкі - кругом чужа старана (пазаабрадавая)
12 - А чый галуб ляціць на дуб, а мой на бярозу (пазаабрадавая)
13 - А чый галуб ляціць на дуб, а мой на бярозе (пазаабрадавая)
15 - Ай, дайце мне, дайце сем чарак гарэлкі (бяседная)
16 - Стукнула-грукнула на дварэ - ці не па мяне, мамка (вясельная)
17 - Люлі-люлі-люлі, прыляцелі гулі (калыханка)
17a - Люлі-люлі-люлі, пайшоў кот у дулі (калыханка)
18 - Сядзіць кошачка на кухні, аж яе вочкі падпухлі (цярэшкі)
19 - Сяду я на куце, рукі закасаўшы (прыпеўкі)
20 - І стучыць, і гручыць, дробны дожджык ідзець (пазаабрадавая, частка)
21 - А пазавіце Іванічку з току (радзінная)
22 - Цёмная ночанька, цемната, дзе ж мая дзелася пекната (вясельная)
23 - А запражыце каня варанога, а завязіце кума маладога (хрэсьбінная)
24 - Нядоля, нядоля, няшчасця маё (восеньская, талочная)
25 - Падышоў казёл пад ваконца (прыпеўкі пад гульню)
26 - А ў цёмнам лесе мядзведзь рыкаіць (восеньская)
28 - Талачу, талачу - не талочыцца (восеньская, талочная)
29 - Ад панядзелка да панядзелка смачна п'ецца нам гарэлка (бяседная)
30 - А на печы, на лучыне дзеўкі грошы палічылі (прыпеўка)
31 - Ішоў я з паўначы з карчмы (восеньская, талочная)
32 - А ў полі вярба, пад вярбой вада (пазаабрадавая)
33 - Дробненькі дожджык ды накрапае (папулярная)
35 - Чаго тады ні прышоў, як я цябе клікала (прыпеўкі)
36 - І дождж ідзець, і снег падзець на куміну хату (хрэсьбінная, частка)
37 - Выйду я на рэчаньку, гляну я на быструю (прыпеўкі)
38 - Цярэшка цярэжыла, на печы не ўлежыла (цярэшкі)
39 - На моры жабка красенцы ткала (восеньская)
40 - А дзед бабу разуваў, пад ножачку паглядаў (пазаабрадавая ці хрэсьбінная)
41 - Мы, цыгані, добры людзі, куды паедзім, там жыць будзем
43 - Ой, сват, ты, мой сват, не бяры мяне за зад (прыпеўка эратычная)
44 - Зяць на цешчы капусту вазіў (прыпеўкі пад лявоніху)
45 - Настасся зняслася, Хадосся з яйцом (прыпеўка пад падыспань, эратычная)
46 - Баба дзеда хараніла і па дзеду плакала (прыпеўка)
47 - Прыйшоў кум да кумы - А дай, кума, чапялы (прыпеўка эратычная)
48 - Расхадзіліся суставы каля печы, каля лавы (прыпеўка эратычная)
49 - А старой сто гадоў, а старому дзвесце (прыпеўка эратычная)
50 - Яшчэ сонца не ўсхадзіла - курва курвачку радзіла (прыпеўка)
51 - Ці ня Бог табе даў, мая Настачка (прыпеўка эратычная)
52 - Наелася буракоў, напілася квасу (прыпеўка эратычная)
53 - А калі ты бондар, дык набі мне бочку (прыпеўка эратычная)
54 - Мой мілёнак у лясу, яму снедаць панясу (прыпеўка эратычная)
55 - Ах, еці яго маць, гэтага Міколку (прыпеўка эратычная)
56 - Зялёна дуброва рана зашумела (прыпеўкі)

Дадатковыя спасылкі
Звязаныя персаналіі (укладальнікі, арганізатары, вядоўцы, збіральнікі і інш)
Год публікацыі
Звязаныя лакацыі
Тэмы

Фальклор 54 (праз поле „Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася“)

  1. І дождж ідзець, і снег падзець на куміну хату / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  2. І стучыць, і гручыць, дробны дожджык ідзець / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  3. Ішоў я з паўначы з карчмы / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  4. А дзед бабу разуваў, пад ножачку паглядаў / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  5. А запражыце каня варанога, а завязіце кума маладога / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  6. А калі ты бондар, дык набі мне бочку / песня, тэкст,аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  7. А на печы, на лучыне дзеўкі грошы палічылі / песня, тэкст,аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  8. А пазавіце Іванічку з току / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  9. А старой сто гадоў, а старому дзвесце / песня, тэкст,аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  10. А чый галуб ляціць на дуб, а мой на бярозе / песня, тэкст,аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  11. А чый галуб ляціць на дуб, а мой на бярозу / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  12. А як выйду я за вароцечкі - кругом чужа старана / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  13. А ў полі вярба, пад вярбой вада / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  14. А ў цёмнам лесе мядзведзь рыкаіць / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  15. А ў цёмным лесе сава кугічыць / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  16. Ад панядзелка да панядзелка смачна п'ецца нам гарэлка / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  17. Адчыні, мамулька, ваконца / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  18. Ай, дайце мне, дайце сем чарак гарэлкі / песня, тэкст,аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  19. Ах, еці яго маць, гэтага Міколку / песня, тэкст,аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  20. Баба дзеда хараніла і па дзеду плакала / песня, тэкст,аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  21. Валачобнічкі валачыліся / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  22. Выйду я на рэчаньку, гляну я на быструю / песня, тэкст,аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  23. Гойкнуў баравік на бару / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  24. Дадому, сваты, дадому, паелі конікі салому / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  25. Дзень добры таму, хто ў гэтым даму / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  26. Добра мне за маім дзедам / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  27. Дробненькі дожджык ды накрапае / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  28. Закурыўся дробненькі дожджык ды па чыстым полю / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  29. Зялёна дуброва рана зашумела / песня, тэкст,аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  30. Зяць на цешчы капусту вазіў / песня, тэкст,аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  31. Люлі-люлі-люлі, пайшоў кот у дулі / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  32. Люлі-люлі-люлі, прыляцелі гулі / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  33. Мой мілёнак у лясу, яму снедаць панясу / песня, тэкст,аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  34. Мы, цыгані, добры людзі, куды паедзім, там жыць будзем / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  35. На моры жабка красенцы ткала / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  36. Наелася буракоў, напілася квасу / песня, тэкст,аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  37. Настасся зняслася, Хадосся з яйцом / песня, тэкст,аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  38. Нядоля, нядоля, няшчасця маё / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  39. Ой, лятала шэра перапёлка ды па чыстым полю / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  40. Ой, сват, ты, мой сват, не бяры мяне за зад / песня, тэкст,аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  41. Падышоў казёл пад ваконца / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  42. Перапёлка, ты ня ві гняздзечка блізка для дарожкі / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  43. Прыйшоў кум да кумы - А дай, кума, чапялы / песня, тэкст,аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  44. Расхадзіліся суставы каля печы, каля лавы / песня, тэкст,аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  45. Стукнула-грукнула на дварэ - ці не па мяне, мамка / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  46. Сядзіць кошачка на кухні, аж яе вочкі падпухлі / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  47. Сяду я на куце, рукі закасаўшы / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  48. Талачу, талачу - не талочыцца / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  49. Цераз кладачку, цераз зыбкую / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  50. Цярэшка цярэжыла, на печы не ўлежыла / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  51. Цёмная ночанька, цемната, дзе ж мая дзелася пекната / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  52. Ці ня Бог табе даў, мая Настачка / песня, тэкст,аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  53. Чаго тады ні прышоў, як я цябе клікала / песня, тэкст,аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
  54. Яшчэ сонца не ўсхадзіла - курва курвачку радзіла / песня, аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.11.2024 02:38:55

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.