::
Зялёна дуброва рана зашумела / песня, тэкст,аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
Загаловак / інцыпіт
Зялёна дуброва рана зашумела
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

Прыпеўкі пад Карапет

Поўны тэкст
Зялёна дуброва рана зашумела,
А я, маладая, замуж захацела,
Зялёну дуброву рана не пажалі,
Мяне, маладую, замуж не аддалі.


Выпіла-закусіла, сама сябе пахваліла,
Захінулася ў куток - па тры чарачкі ў раток.

І вяселле ў нас, ігрышча ў нас,
Схаваемся у салому -няхай ішчуць нас! //

Іграй, мая дудка, да не торгайся,
Пап’ём, паядзём - і разойдземся! //

П’яна я, п’яна- п’яненька,
Агарнула ночка цямненька,
Дома ж па мне дзеткі бядуюць,
Дзе ж наша мамка начуіць.


Гаспадынька гладка -
Яна наша матка,
Частуй гасцей, каб бывалі часцей! //

Піце, госцікі, піце, любыя,
Частуйцеся ў нас,
Як паедзеце вы дамовачкі,
Не судзіце аб нас!
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.12.2024 17:54:15

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.