::
Выйду я на рэчаньку, гляну я на быструю / песня, тэкст,аўдыё — гп Ушачы, Ушацкі раён
Загаловак / інцыпіт
Выйду я на рэчаньку, гляну я на быструю
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Выйду я на рэчаньку
Гляну я на быструю
Ці ні ўбачу я сваю
Любую сукрыстую.

Жыў-быў - ні любіла
І памёр - ні тужыла,
Ён у яме ляжыць -
Я й не думаю тужыць!

А барыня удава,
Паехала па драва
Зачапілася за пень -
Адстаяла цэлы дзень
Каб ня тыя кавалеры -
Адстаяла б да вячэры
Каб ня тыя панічы -
Адстаяла б да начы,

Нашто барыні панчошкі,
У барыні белы ножкі,
Барыня ты мая,
Спадарыня ты мая.

Цераз рэчку жэрдачка ,
На тым баку сэрдачка,
Клічу, клічу - ня чуіць,
Няхай з Богам начуіць.

Калыхала баба дзеда
Ў дубовым карыце,
Як ускочыў дзед на бабу - //
Хацеў задавіці. //

А па вуліцы мяцеліца мяцець,
А дзед бабу за пяцеліцу вядзець.

Стары, стары, лезь на печ,
Стары расстагнаўся,
Стары, стары - лезь на бабу,
Стары засміяўся.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.11.2024 01:30:20

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.