Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
Вясковая лірыка. Рамансы, дрындушкі
Вокладка

Апісанне
Ці не самай папулярнай песняй «Народнай альбому» стала беларуская народная песня савецкіх часоў пра гаротніцу Надзеньку, якой здрадзіў афіцэр, што з"ехаў на «Дальный васток». Сідзі-кружэлка «Вясковая лірыка», якую выдала прадусарка Арына Вележ, мае з аднаго боку працягнуць поспех трасянкамоўных песняў савецкіх часоў, а з іншага — адкрыць нязнаныя пласт нашай культуры — вясковыя рэміксы гарадскіх песняў.
За сціплай вокладкай хаваюцца вакальныя развагі пра пакуты «Зоечкі» Касмадзем’янскай, лірычнае выкрыццё «гімназісткі, якая стала потым стала таксісткай, а потым стала ведзьмаю», або горкая праўда пра персідскі прытон. І песня «Сэрца, цябе так хочацца спакою», сыграная на традыцыйных беларускіх цымбалах.
«Гэта «Жорскі раманс» па-беларуску, — кажа Арына Вележ. — Такія песні родзяцца, калі нашыя вясковыя бабулі трохі падвеселяцца і сядуць перапяваць пачутыя па радыё, або ад прыбышоў, шлягеры. Але ж робяць яны тое па-свойму: перарабляючы словы або мелодыю, і дадаючы неймаверную сардэчнасць».
На дыску 28 аўтэнтычных, выкананых вясковымі певакамі і спявачкамі, песняў: рамансы, савецкая лірыка, прыпеўкі-дырндушкі, блатны фальклор, танга і полькі, пачутыя нашым народам і пераапрацаваныя на свой, адметны манер. Ці ж не будзе гэты дыск ударам па нацыянальнай культуры? «Гэта паўнапраўны пласт нашай культурнай спадчыны, — адпрэчвае закід Арына. — Трэба пазнаёміцца і з наіўнай творчасцю нашага народу, каб ведаць што такое моц і магія купальскіх песняў».
Вясковая лірыка. Рамансы, дрындушкі. «Новая Музыкальная Компания». 2009 г.
Трэкліст
- Стаканчыкі 2:27
- Падыспань 1:11
- Астрачка 2:19
- Крылы 2:23
- Вальсок 3:51
- Салавейка 2:42
- Над рэчанькай 1:55
- Танга 4:28
- Баль 2:50
- Асенні ліст 1:49
- Не сплю я 2:02
- Сэрца 1:42
- Кіпарысы 1:51
- Полька 1:01
- Як выйду я 1:33
- Вецер вее 3:09
- Полька (ver.2) 1:03
- Дрындушкі 4:10
- Страданні 1:00
- Сямёнаўна 2:41
- Каценька-кацюша 2:32
- Ой, чаго я сохну 3:29
- Паехаў мілы 2:05
- Пра Зою 1:08
- З віном 2:12
- Пра матроса 1:52
- Цыганачка Аза 3:58
- Жорсткі раманс 4:02
Звесткі аб выканаўцах і мясцовасцях у апісанні дыска адсутнічаюць
Узнаўленне пашпартоў
- —
- —
- Астрачка ("Сама я астрачку садзіла, сама я буду паліваць")
Лідскі раён, в. Феліксова, Спявае Марыя Іванаўна Дула - —
- Вальсок Вальс — г.п.Шчучын Гродзенскай вобл., Станіслаў Вікенцевіч Маленчык - скрыпка, губны гармонік
- Салавейка (?)
Разьвяжыце вы мне крылья (лірычная) — Пухавіцкі раён, в. Кавалевічы, Спявае Ева Іванаўна Пархімчык - —
- Танга — г.п. Шчучын Гродзенскай вобл., Станіслаў Вікенцевіч Маленчык - скрыпка, губны гармонік
- —
- —
- "Не сплю я час, не сплю я два" (раманс) — Лідскі раён, в. Феліксова, Спявае Марыя Іванаўна Дула
- Танга — Вілейскі раён Мінскай вобл.
Аркадзь Балкоўскі - баян, Іван Узгорак - цымбалы, Мікалай Прудніковіч - бубен - —
- —
- —
- "Вецер вее, вецер вее, у рэчцы плешчэцца волна" (лірычная, сучасная) — Фальклорны ансамбль в. Запясочча, Жыткавіцкі раён
- —
- —
- —
- Выхаджу на круг, а кудры вецеся (прыпеўкі "Сямёнаўна") — Пухавіцкі раён, в. Кавалевічы, Спявае Ева Іванаўна Пархімчык
- —
- —
- —
- —
- З віном мы радзілісь, з віном мы памром (гарадская лірыка) — Лідскі раён, в. Феліксова, Спявае Марыя Іванаўна Дула
- —
- Цыганочка Аза, Аза (жартоўная) — Фальклорны ансамбль в. Буразь Жыткавіцкага раёна, спяваюць Якаў Дрынеўскі, Кацярына Дарожка
Звязаныя лакацыі
- в. Феліксава, Лідскі раён (Можейковский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- г. Шчучын, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Кавалевічы, Пухавіцкі раён (Правдинский c/c), Мінская вобласць, Беларусь
- в. Запясочча, Жыткавіцкі раён (Вересницкий c/c), Гомельская вобласць, Беларусь
- в. Буразь, Жыткавіцкі раён (Вересницкий c/c), Гомельская вобласць, Беларусь
- Вілейскі раён, Мінская вобласць, Беларусь
- Лідскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь
- Гродзенская вобласць, Беларусь
- Беларусь
- Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь
- Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, Беларусь
- Мінская вобласць, Беларусь
- Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць, Беларусь
- Гомельская вобласць, Беларусь
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.