::
Дрындушкі / песня, тэкст,аўдыё — Беларусь
Загаловак / інцыпіт
Дрындушкі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ходзіць бусел па балоце,
Па бярозавай кары,
А мяне хлопцы ні любяць,
Чорт іх мацеры бяры.

Палюбіла гарманіста
Разругала мяне маць,
Не ругай міня, мамаша,
Развесёлы будзет зяць.


Гаварат што некрасіва,
Знаю, не красавіца,
Не красівых то не любяць,
А хто каму панравіцца.

А мой мілы згарэча
Падарыў мне Масквіча.
Ета беспалезна,
Я ў яго не ўлезла.

Ой, падруга, дробі дробі,
Я ўжо надрабілася,
А ох падруга любі-любі,
Я ўжо налюбілася.

Ой, падруга, дробі-дробі,
Дробі дзесяцічныя,
А я любіла, любіць буду,
Глазкі сімпацічныя.

А пад гарой сабачка брэша,
Верна парачка ідзе,
Маня ў беленькіх насочках
Ваню п’янага вядзе.

Ой, падружка, дробі бей,
Да дробі падкалачівай,
Ат харошага ўхажора
Лічка не атварачывай.

Ой, падружка, дробі бей,
А пад нагою варабей,
А пад другою серый гусь
А я ізмены не баюсь.

А у меня ўхажораў пяць,
Начынаю называць,
Коля, Ваня, Міша, Грыша,
Пятого забыла зваць.

Гляну, гляну на ікону,
Мілы піша па закону,
Гляну, гляну на баі,
Да адбіваюць варагі.


Гляну, гляну на бярозу,
Ой, якая высата,
Гляну, гляну ж на мілога,
Ох, якая красата!

Я с акошка на акошка
букет пераставіла
Не сама яво любіла,
А судзьба заставіла.

А цераз рэчку быструю
… фарсістую,
А думал шчочкі розавы,
Ажно пень бярозавы.

Галубое плацце мыла,
Галубілася вада,
Я такога палюбіла,
Што ні бросіт нікагда.

Мілый бросіл на лет восем,
Я яго на дваццаць пяць,
Он нашол сабе халяву,
А я мальчыка на яць.

А мне мілый ізменіў
Такую канареячку,
А сам другую палюбіў
Пахожу на еврэечку.

А мне мілы ізменіл,
І с віною падашол,
Здрастуй, стара ухажорка,
Крашэ цябе ні нашол.

А самалёт ляціць, калёсы церліся,
А мы не ждалі вас, а вы прыперліся.

А самалёт ляцеў да на крышу сеў,
А мой міленькі да паўкаровы з’еў.

Ой, Сямёнаўна, такая бойкая,
Наверна выпіла паўлітра горкая.

Ой, Семён-Семён, да накалі мне дроў,
Як ні наколіш дроў, ні напяку бліноў.

Ох падружка дарагая,
Дарагая ты мая,
Я ізменушкі не выдзержу,
Ні каменная я.

Сколька лесам ні хадзіла,
Ўсе кусты арэхавы,
Сколькі хлопцаў ні любіла,
Ўсе у свет паехалі.

-Ох, падружка мая Соня,
Пайдзем садзікі садзіць,
Штобы нашым кавалерам
Была весела хадзіць.

-Ой, падружка мая Зоня,
Ні пайду садоў садзіць,
У міня ўхажораў нету,
Ка мне некаму хадзіць.

-Ой, падружка мая Соня,
Так ні нада гаварыць,
Завядзі сабе ўхажора,
Тагда й ты будзеш хадзіць.

-Ох, падружка мая Зоня,
Што жэ ты надзелала?
Я любіла, ты адбіла,
Я бы так ня здзелала.

-Ох, падружка мая Соня,
Я не адбівала,
Адзін вечэр пастаяла,
Ты ўжэ засерчала.
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.11.2024 02:04:56

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.