::
Салавейко / песня, тэкст,аўдыё — в. Кавалевічы, Пухавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Салавейко
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, у вішнёвеньком садочку, там салавейко шчабетаў,
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх, ай-яй-яй, о-хо-хо,
Там салавейко шчабетаў.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх, ай-яй-яй, о-хо-хо,
Там салавейко шчабетаў.

Ой, у зялёненьком садочку казак дзяўчыну ўгавараў,
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх, ай-яй-яй, о-хо-хо,
Казак дзяўчыну ўгавараў.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх, ай-яй-яй, о-хо-хо,
Казак дзяўчыну ўгавараў.

Ой ты, дзяўчына чарнабрыва, ой, ці ты пойдзеш за меня,
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх, ай-яй-яй, о-хо-хо,
Ой, ці ты пойдзеш за меня?
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх, ай-яй-яй, о-хо-хо,
Ой, ці ты пойдзеш за меня?

Мая матуля цебе знае, ой, той казак, што ўсё гуляй,
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх, ай-яй-яй, о-хо-хо,
Ой, той казак што ўсё гуляй.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх, ай-яй-яй, о-хо-хо,
Ой, той казак што ўсё гуляй.

А я матулі не баюся, яшчэ з табой пакахаюсь,
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх, ай-яй-яй, о-хо-хо,
Яшчэ з табой пакахаюсь.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх, ай-яй-яй, о-хо-хо,
Яшчэ з табой пакахаюсь.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.11.2024 18:40:43

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.