::
Паехаў мілы / песня, тэкст,аўдыё — Беларусь
Загаловак / інцыпіт
Паехаў мілы
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Паехаў мілы у мельніцу,
Пазабыў, пазабыў мяшкі ўзяці. (кожны радок паўтараецца 2 разы).
А я, млода, ні лянівая была,
Ні ляніва, тарапліва, ўсё дагадлівая.
Схвачу мешкі, да за ім у бежкі,
Да за ім, да за ім, да за ім у бежкі.

Паехаў мілы ў поле араці,
Пазабыў, пазабыў плуга ўзяці.
А я, млода, ні лянівая была,
Ні ляніва, тарапліва, ўсё дагадлівая.
Схвачу плуга, да за сваім другам,
За сваім , за сваім, за сваім другам.

Паехаў мілы баранаваці,
Пазабыў, пазабыў, борану узяці.
А я, млода, ні лянівая была,
Ні ляніва, тарапліва, ўсё дагадлівая.
Схвачу борану, да за ім дзёрну,
Да за ім, да за ім, да за ім дзёрну.

Паехаў мілы сена браці,
Пазабыў, пазабыў, вілы ўзяці.
А я, млода, ні лянівая была,
Ні ляніва, тарапліва, ўсё дагадлівая.
Схвачу вілы, да за ім у дылы.

Паехаў мілы у мяльніцу,
Пазабыў, пазабыў мяшкі ўзяці.
А я, млода, ні лянівая была,
Ні ляніва, тарапліва, ўсё дагадлівая.
Схвачу мешкі, да за ім у бежкі,
Да за ім, да за ім, да за ім у бежкі.
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.11.2024 15:37:03

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.