Апісанне

У Ананчыцах фальклорна-этнаграфічны калектыў быў створаны ў далёкім, як цяпер здаецца, 1965 годзе. Рэпертуар яго вельмі разнастайны. Ён складаецца з мясцовых каляндарна-абрадавых, сямейна-абрадавых, побытавых, жартоўных, лірычных, пазаабрадавых песень. Удзельніцы гурта валодаюць рознымі жанрамі вуснай народнай творчасці: ведаюць замовы, прыказкі, прымаўкі, загадкі, казкі, легенды і паданні. Рэпертуар багаты таксама і танцамі: “Сербіянка”, “Матлёт”, “Карапэт”, “Людзвінка” і г. д.

За час свайго існавання фальклорна-этнаграфічны калектыў в. Ананчыцы выступаў па ўсёй Беларусі, а таксама ў Літве і Польшчы, яшчэ ў савецкі час у Маскве на фірме "Мелодыя" запісаў пласцінку. Пры народным фальклорным калектыве створаны дзіцячы калектыў-спадарожнік “Лянок”, у якім дзеці з задавальненнем пераймаюць майстэрства сваіх бабуль.

  1. Як пайшоў я на базар / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
  2. Як па лесе я гуляла / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
  3. Шырокая паляначка - добрэ жыто жаць / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
  4. Шла Купалка па вуліцы / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
  5. Цечэ речэнька невялічэнька / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
  6. Там на речкі, на Гардані / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
  7. Прыйшла Каляда ўвечэры / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
  8. Побелелі снежкі / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
  9. Ой, у боры сосна / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
  10. Ой, не злуе мой міленькі / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
  11. Ой, кумачкі, галубачкі, сестрыцы мае / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
  12. Ой, да сонцэ да яснае сонейка / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
  13. Мене маці нарадзіла (Гуляю я) / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
  14. Дзяўчыначка па грыбы хадзіла / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
  15. Выганяй, маці, каваля з хаты / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
  16. А на моры хісткая кладка / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
  17. А в поле бероза, а в поле кудрава / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
  18. Ў нас сягоння дожыночкі / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
  19. Із-пад дуба, із-пад корэня / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.07.2026 00:11:05

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.