::
Ой, не злуе мой міленькі / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, не злуе мой міленькі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, не злуе мой міленькі на мяне,
Што ў мене жалуды ў беліне.
Я хадзіла [д]ля дубоў, [д]ля дубоў,
Назбірала жалудоў, жалудоў.
Прыехалі да купцы з даліны,
Пакупілі жалуды з беліны.
А прыходзіў да мяне Якаў,
Да прынёс каробачку ракаў.
А я тыя ракі забрала,
А Якава з хаты прагнала.
– Ідзі, ідзі, Якаве, з хаты,
Бо на печы бацько і маці.
На прыпечку братня невеста,
– Няма табе, Якавэ, места.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 27.09.2024 03:34:27

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.