::
Мене маці нарадзіла (Гуляю я) / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
Загаловак / інцыпіт
Мене маці нарадзіла (Гуляю я)
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Мене маці нарадзіла, мене маці нарадзіла
Мене маці нарадзіла, два гароды пасадзіла,
Гуляю я, эй, гуляю я.
Два гароды пасадзіла, два гароды пасадзіла,
Два гароды пасадзіла, адна дыня урадзіла,
Гуляю я, эй, гуляю я.
Ек повезла прадаваці, ек повезла прадаваці,
Ек повезла прадаваці, дай не знала цэну даці,
Гуляю я, эй, гуляю я.
Покуль людзі цэну далі, покуль людзі цэну далі,
Покуль людзі цэну далі, то цыгане дыню ўкралі,
Гуляю я, эй, гуляю я.
Вы, цыганье, добры людзі, вы, цыганье добры людзі,
Вы, цыганье добры людзі, што мне цяпер дома будзе?
Гуляю я, эй, гуляю я.
Пакуль цеста замесіла, пакуль цеста замесіла,
Пакуль цеста замясіла, свінья дзверы пракусіла,
Гуляю я, эй, гуляю я.
Пакуль дверы залатала, пакуль дзверы залатала,
Пакуль дзверы залатала, то дзяціна з печы ўпала,
Гуляю я, эй, гуляю я.
Под прыпечкам свінья рыюць, под прыпечкам свінья рыюць,
Под прыпечкам свінья рыюць, а сабакі ложкі мыюць,
Гуляю я, эй, гуляю я.
Куры хату падметаюць, куры хату падметаюць,
Куры хату падметаюць, хлопцы ў вокна заглідаюць,
Гуляю я, эй, гуляю я.
Ек у садзе ружы ўюцца, ек у садзе ружы ўюцца,
Ек у садзе ружы ўюцца, дай за мене хлопцы б’юцца,
Гуляю я, эй, гуляю я.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.04.2024 05:00:13

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.