::
Выганяй, маці, каваля з хаты / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
Загаловак / інцыпіт
Выганяй, маці, каваля з хаты
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

выганяй, маці, каваля з хаты //
бо каваль маладой хоча начаваці //

(П): выдзелывала, выгаварывала //
проціў мілаго стаяла, разгаварывала //

ох, доню мая, што ў каморы шэпча //
ох, мамка мая, кот сьмятану хлебча //
(П)

ох, мамка мая, я гароху хочу //
чакай, доню мая, покуль намалочу //
(П)

ой паслала мяне маць па белую гліну //
я ж ёй прынясла малую дзяціну //
(П)

гэта ж табе, мамка, да за тваю муку //
калыхала мяня - калышы і ўнуку //
(П)

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Звязаныя сэрыі
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.12.2024 01:37:16

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.