::
Як пайшоў я на базар / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
Загаловак / інцыпіт
Як пайшоў я на базар
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Як пашоў я на базар
Люльку купаваці,
Найшоў люлечку чырвону,
– Не з кім таргаваці.
Найшоў люлечку чырвону,
– Не з кім таргаваці.
Дудачка-дудаўка,
Выбівалка-стукалка,
Сама йграе, сама б’е,
– Выбівае, стукае.
Сама йграе, сама б’е,
– Выбівае, стукае.
Як я люлечку купіў
Да начаў курыці,
Сабраліся мужыкі,
Хацелі набіці,
Сабраліся мужыкі,
Хацелі набіці.
Дудачка-дудаўка,
Выбівалка-стукалка,
Сама йграе, сама б’е,
– Выбівае, стукае.
Сама йграе, сама б’е,
– Выбівае, стукае.
Як пашоў я ўцякаць
Да праз тры гароды,
Зачапіўся за гарбуз,
– Нарабіў я шкоды.
Зачапіўся за гарбуз,
– Нарабіў я шкоды.
Дудачка-дудаўка,
Выбівалка-стукалка,
Сама йграе, сама б’е,
– Выбівае, стукае.
Сама йграе, сама б’е,
– Выбівае, стукае.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 13.11.2024 13:06:53

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.