::
Цечэ речэнька невялічэнька / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
Загаловак / інцыпіт
Цечэ речэнька невялічэнька
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

цечэ речэнька невялічэнька
скочу пераскочу
ой аддай мене моя маменька //
за каго я хочу //

як аддавала дый прыказвала
ў госьцях не бываці
бо як прыйдзеш ты мая родная //
то й выгану з хаты //

жыво я гадок жыво я другі
на трэці не сьцярпела
ўскінулася ж я шэрай зязюлькай //
к роду поляцела //

бором лецела гальле ламала
сваімі крыламі
полем лецела зельля крапіла //
горкімі сьлезамі //

заляцела ў сад стала кукаваць
стала кукаваці
стала кукаваць шчэ й прыкуваці //
ці ня ўчуе маці //

седзіць маменька у вакошычку
фартух вышывае
а старшы браток выйшаў на крыльцо
руж'ё заражае

дазволь маменька дазволь родная
ту зязюлю біці
бо яна куе шчэ й прыкувае
не магу я жыці

не дазволю я не дазволю я
ту зязюлю біці
бо той зязюльцы як маёй даццы
на чужыне жыці

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.11.2024 08:39:34

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.