::
Распускайся, каліначка / Закурыўся дробны дожджык / Перад Пятром пятым днём / Ой, белая бярозачка / песня, тэкст,аўдыё — в. Дзедзіна, Докшыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Распускайся, каліначка / Закурыўся дробны дожджык / Перад Пятром пятым днём / Ой, белая бярозачка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

"Барана"

Поўны тэкст
1.

Ой, белая бярозачка ты кудрава, ты кудрава,
Напроць сонца ў халадочку ты стаяла, ты стаяла,
Там дачушка із мамулькай размаўляла, размаўляла,
Ня ‘ддай, ня ‘ддай, мяне, мамка, за старога, за старога,
Ня ‘ддай, ня ‘ддай, мамка, за малога, за малога,
Аддай, аддай мяне, мамка, за раўніцу, за раўніцу,
А як з старым адну ночку начавала, начавала,
Як за гнілой калодаю паляжала, паляжала,
А як з малым адну ночку начавала, начавала,
Як занінька у равочку праляжала, паляжала,
Як з раўніцай адну ночку начавала, начавала,
Як зязюлька у садлчку кукавала, кукавала,
Ой, белая бярозачка ты кудрава, ты кудрава,
Проціў сонца ў халадочку ты стаяла, ты стаяла.


2.

Перад Пятром пятым днём, //
Разгуляўся сівы конь, //
Разбіў камень капытом, //
А ў камені едра нет, //
А ў камені праўды нет. //

Перад Пятром пятым днём, //
Разгуляўся сівый конь, //
Разбіў арэх капытом, //
А ў арэху ядро ёсць //
А ў дзевачак праўда ёсць, //
Як сонейка летнія, //
Хоць ясненька свеціць, //
А цёплінька грэіць. //



3.

Закурыўсё яй дробны дожджык
Па чыстаму й полю,
Закурыўсё яй дробны дожджык
Па чыстаму й по..
Зажурыўсё й татка па майму бяздоллю,
Зажурыўсё, ой, мой родны татка
па майму бяздоль..,
Не курысё яй дробны дожджык
Па чыстаму й полю,
Не курысё ёй дробны дожджык
Па чыстаму й по..
Не журысё й мой родны татка
Па майму бяздоллю
Не журысё й мой родный татка
па майму бяздо..
Калі я буду й у Бога годна,
Ня буду галодна,
Калі буду й у Бога годна
Ня буду гало…


4.
Распускайсё, каліначка, //
Я й калінка распушчона, //
(далей не зразумела)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.12.2025 13:21:35

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.