::
Сізы арол / песня, тэкст,аўдыё — г. Мінск
Загаловак / інцыпіт
Сізы арол
Від
песня
Выкананне
постфальклор
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой там, на ляду, да шчэ на Ярдані. Шчэдры вечар, добры вечар!
Там сізы арол да купаецца. Шчэдры вечар, добры вечар!
Да купаецца, вумываецца. Шчэдры вечар, добры вечар!
Маладзец Іванька руж'ё заріжае. Шчэдры вечар, добры вечар!
Руж'ё й заріжае, ў орліка страляе. Шчэдры вечар, добры вечар!
А той орлік кажэ: “Не страляй мяне. Шчэдры вечар, добры вечар!
Не страляй мене, спагадай на мяне. Шчэдры вечар, добры вечар!
А як будзеш жа ты да жаніціся. Шчэдры вечар, добры вечар!
Дай будзе на цябе да тры пагадонькі. Шчэдры вечар, добры вечар!
Первая пагода да сінія хмары. Шчэдры вечар, добры вечар!
Другая пагода да буйныя ветры. Шчэдры вечар, добры вечар!
Трэцяя пагода да сільныя дожджы. Шчэдры вечар, добры вечар!
Укрою цябе сваімі крыламі. Шчэдры вечар, добры вечар!
Сваімі крыламі, сізымі перамі”. Шчэдры вечар, добры вечар!

Песня запісаная ад перасяленцаў у с. Андрэеўка, Саргацкі раён Омскай вобласці
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.11.2024 10:22:48

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.