Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
Astroŭna — Месяц узышоў
Вокладка
Апісанне
Калядны альбом гурта ASTROŪNA "Месяц узышоў"
На Каляды мяжа паміж сусветамі празрыстая, бы срэбная тканіна завеі. Пад гукі завірухі ў гэтыя часіны ў сутонні і таямнічасці зноў ствараецца новы час – новы свет. У чароўную, святочную калядную ноч, калі навокал пануе суцэльная магія, прыслухайся, як падае снег – здолееш пачуць гэтую таемную музыку – кожная сняжынка мае свой голас, злятаючы долу звонкай нотай.
У момант нараджэння новага свету, на Каляды, спяваюць чароўныя калядныя песні, і пяюць ў іх пра казачныя падзеі, - дзеля таго, каб новаствораны свет адбыўся менавіта гэткім чынам: каб казка сталася новай рэчаіснасцю, каб усё надзвычайныя пажаданні, агучаныя ў песні, спраўдзіліся налета.
У межах гэтага альбома, прабіраючыся скрозь снегавыя гурбы, каляднікі з АСТРОЎНЫ, не мінаючы ніводнага двара, пяюць добрым людзям велічальныя песні пра калядныя цуды – і гаспадару, што роўны каралю, сядзіць на покуці ўвесь у золаце, і ягонай дачцэ, краснай панначцы ў пярловым венчыку і залатым паясе, і ягонаму сыну, адважнаму ваяру.
На Каляды свет зноў будзе цудоўным - народзіцца новае сонца, у небе заззяюць дробныя зорачкі і ўзыйдзе месяц!
Спяваюць і граюць:
Ганна Сілівончык - спеў
Паліна Курановіч - спеў, цымбалы, бубен
Кацярына Аракчэева - спеў, бёрды
Яраш Малішэўскі - спеў, дуда, корбавая лера, варган, дудкі, скрыпка, гуслі, мандаліна, гітара, акарыны, вуснавы гармонік, шархуны, сталькі, флейта, клавесін
Запрошаны музыка Піт Паўлаў - бубен у “Сізы арол”. Фота і дызайн - Міхась Аракчэеў. Батлейка - мастак Дзмітрый Гаралевіч.
Трэкліст
- Мяцеліца 06:04
- Ішла Каляда 04:19
- Сізы арол 04:55
- Месяц узышоў 02:26
- Во Ярдане 04:31
- Воўчая зорка 01:04
- Там за тыном 03:42
- Крышталёвы мост 01:10
- Да запеймо песню 04:34
- Каза 01:06
- Ой славен, славен 01:30
- Хваліўся канём перад каралём 02:29
- Срэбны грошык 01:22
- Свента Марыя 03:31
- Тры каралі 01:08
- А ў новых сенях 02:24
- Вароты 02:35
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.