::
Ой, над ракою, над глыбокаю / песня, тэкст,відэа,аўдыё — Беларусь
Загаловак / інцыпіт
Ой, над ракою, над глыбокаю
Від
песня
Выкананне
постфальклор
Змест
тэкст відэа аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Відэа (YouTube, Vimeo)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, над ракою, над глыбокою,
*Святы вечор, над глыбокою(паўтор пасля кожнага радка са зменай)

Там стоіць явор, тонкі, высокі

Тонкі, высокі, ўверсе кудравой,

А на тым кудравом сівы арол сядзіць,

Сівы арол сядзіць - ўсё ў ваду гледзіць,

Ўсё ў ваду гледзіць - шчуку-рыбу бачыць,

Ой, шчука-шчука, як ты глыбока,

Як ты глыбока, так я высока,

Ой, з цебе, шчука, луску скрабаюць

А з мене, орла, пер’е скубаюць

Ой, з цябе, шчука, смачна вячэра,

А з мяне, арла, мякка пасцеля,

Ой, з цябе, шчука, смачная юшка,

А з мяне, арла, мякка падушка.

З тваіх костачак зробім масточак,

З майго пер’ейка зробім вяночак,

Ой, шчука-шчука, посватаймося,

Посватаймося, побратаймося.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 15.11.2024 23:46:34

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.