::
А хто ў нас харошы / песня, тэкст,аўдыё — в. Шутавічы, Смаргонскі раён
Загаловак / інцыпіт
А хто ў нас харошы
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

"Дзеўкам угодзяць, пачастуюць іх, і яны ўжо выхваляюць маладога”

Поўны тэкст
А хто ў нас харошы, а хто ў нас прыгожы,
Ой люлі-палюлі, а хто нас прыгожы?
Алёнка прыгожа, Васілька харошы,
Васілька харошы, каня асядлае,
Каня асядлае - пад йім конь іграе,
На каня садзіцца - конік тарапіцца.
Ехаў ён палямі - усе паля курылі.
Ехаў ён садамі - усе сады цьвіцелі.
На двор прыяжджае - музыка іграе,
Музыка іграе - Алёна ўстрэчае.

Алёна ўстрачала - за столік саджала,
За столік саджала, пасцель белу слала.
Алёнка міленька, ні сьцялі шырэнька.
Пасьцелеш шырока - спаць будзім далёка,
Пасьцялі вузенька - спаць будзем блізенька.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.11.2024 02:41:11

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.