::
А нікому а так а ні журненька / песня, тэкст,аўдыё — в. Асавец, Бялыніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
А нікому а так а ні журненька
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А нікому а так а ні журненька, як мне, маладзе:
Мой міленькі піва не вара, ў чужоя ня йдзе,
Пайдзі, пайдзі, а мая мілая, а ні забаўся,
На малага на дзіцятачку а ні забывайся.
Пашла міла й і сьвітала, прашла сміркаю -
Яе дзевірка, яе брахнейка ў варотах стайіць:
Пайдзі, пайдзі, ты наша нявеста, а будзіш біта.
А дзяверачка, брахнеечка - а табе бараніць,
А пашыю табе тонку кашулю, тонку бяленьку,
Яшчэ к таму й а штонікі а з выстрочкаю.
А пачуў тоя а яе мілы на ложы лежучы:
Пайдзі-пайдзі, й а мая мілая, а ня будзіш біта.
Тонку кашулю, бяленькаю, сам молад знашу.
А штонікі з выстрочкаю ў паклад пакладу.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.11.2024 09:59:48

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.