::
Лецелі галочкі й у тры радочкі / песня, тэкст,аўдыё — в. Казлы, Ельскі раён
Загаловак / інцыпіт
Лецелі галочкі й у тры радочкі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Лецелі галочкі й у тры радочкі,
Зевзюля й поперэд.
Й усе галочкі по лугах селі -
Зевзюля й на каліне.
Й усе галочкі зашчэбетелі,
Зевзюля заковала.
Ішлі девочкі й ў тры радочкі,
Ганночка поперэд.
Й усе девочкі по лаках селі,
Ганночка ж на посад.
Й усе девочкі песні запелі,
Ганночка заплакала.
Ой чого седіш да чого плачэш,
Молодая Ганночка?
Ой чы жаль тобе татка родного,
Чы подвор'ечка ёго?
Ох не жаль мене татка родного,
Шча й подвор'ечка ёго,
Только жаль мене русое косы,
Шча й девочое красы.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.11.2024 20:45:37

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.