::
Молоды Васенько ранесенко ўстаў / песня, тэкст,аўдыё — Жлобінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Молоды Васенько ранесенко ўстаў
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Молоды Васенько ранесенко ўстаў,
*Святы вечор! (Паўтор пасла кожнага радка)
По сенях походзіў, звонцэм позвоніў,
Звонцэм позвоніў, брата побудзіў,
Ўставайце, браткі, молодзенькіе,
.. коні вороненькіе,
Да й поедэмо у полеванне,
У полеванне на погулянне,
Да й уб’ёмомо лютого звера,
Да й позбіваём золоты рога,
Да й прыдзём домоў к белой дзевоццы,
К белой дзевоццы, к светлой светлоццы,
Свойму папеньку …
Своёй сетрыцы ..
Свойму брацейку..
Мы ж ту песеньку допеваемо,
Шчасцем-здароўем надзяляемо.
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.11.2024 07:36:57

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.