::
Ой, у Кіеві, ў слаўным городзі / песня, тэкст,аўдыё — в. Канатоп, Нараўлянскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, у Кіеві, ў слаўным городзі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, у Кіеві, ў слаўным городзі,
*Светы вечэр! (паўтор пасля кожнага радка)
ў слаўнім городзі, на перевозі,
Малада дзевачка перевуз дзержала,
Перевуз дзіржала, перевозіла,
Ой, прійшло жы к ёй сімсот малайцоў,
Сімсот малайцоў, белых цэркоўцоў,
Белых цэркоўцоў, маладых хлапцоў,
-Малада Зіначка перевезі нас,
-Не перевэзу, ні маю часу,
Ні часіночкі, ні годзіночкі,
Ужэ муй братко з вуйска пріехов,
Да прівьёз жэ мне да трі корісці,
Ой, трі корісці - ўсе трі радосці,
Первая корісць - куная шуба,
Другая корісць - залаты персцёнок,
Трецяя корісць - павін веночок.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2024 10:12:24

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.