::
Красная Ірачка, расці скорынька / песня, тэкст,аўдыё — в. Казацкія Балсуны, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Красная Ірачка, расці скорынька
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Красная Ірачка, расці скорынька,
Святы вечар, расці скорынька.

Расці скорынька, бузь разумненька,
Святы вечар, будзь разумненька.

Прыедзе к табе кароль у сваты,
Святы вечар, кароль у сваты.

Прывезе сукно ні меряная,
Святы вечар, ні меряная.

Прывезе грошы ні шчытаныя,
Святы вечар, ні шчытаныя.

Злота-серебро ні важаная,
Святы вечар, ні важаная.

Красна Ірачка разумна была,
Святы вечар, разумна была.

Узяла сукно - пірямеряла,
Святы вечар, пірамеряла.

Узяла грошы - пірашчытала,
Святы вечар, пірашчытала.

Злота-сірабро піраважыла,
Святы вечар, піраважыла.

Каралевіча ні зняважыла,
Святы вечар, ні зняважыла.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 04.04.2024 10:36:09

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.