::
Ой рана-рана пава лятала / песня, тэкст,аўдыё — в. Казацкія Балсуны, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой рана-рана пава лятала
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой рана-рана пава лятала,
Святый вечар, пава лятала.

Раненька таго Алачка ўстала,
Святый вечар, Алачка ўстала.

Алачка ўстала, па ваду ішла,
Святый вечар, па ваду ішла.

Па ваду ішла, пер’я збірала,
Святый вечар, пер’я збірала.

Пер’я збірала, ў калыску клала,
Святый вечар, ў калыску клала.

З калыскі брала, вяночкі віла,
Святый вечар, вяночкі віла.

А звіўшы вянок пашла у танок,
Святый вечар, пайшла у танок.

А ў танку, ў танку, трёх палюбіла,
Святый вечар, трёх палюбіла.

Трёх палюбіла - ўсех надарыла,
Святый вечар, ўсех надарыла.

Аднаму дала цярновы вянок,
Святый вечар, цярновы вянок.

Другому дала шэлковы платок,
Святый вечар, шэлковы платок.

Ой, за трэцяга да й сама пайшла,
Святый вечар, да й сама пашла.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.11.2024 19:55:27

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.