::
Божа благодаці, Варварыная мацi / песня, тэкст,аўдыё — в. Пагост, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Божа благодаці, Варварыная мацi
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Божа благодаці, Варварыная мацi,
Варварыная маці.

Бога Тройцу любіла, Бога Тройцу хваліла,
Ў сенех становіла.

Як пріедзе оцец мой мі то ён цябе прірубіць,
То ён цебе прірубіць.

То ён цебе прірубіць, мечом голову срубіць,
Мечом голову срубіць.

Мечом розрубаўшы, цело розцегавшы,
Кроў гарачу розліваўшы.

Да пастушкі волы паслі, Варварынэ цело найшлі,
Варварынэ цело найшлі.

Шчо й которій промовчаў, то той ангелом стаў,
То той ангелом стаў.

А которій росказаў, то той каменем стаў,
То той каменем стаў.
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2024 09:59:49

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.