::
Яшчэ соняйка не усходзіла / песня, аўдыё,ноты,выявы — в. Казацкія Балсуны, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Яшчэ соняйка не усходзіла
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
аўдыё ноты выявы
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Яшчэ соняйка не ўсходзіла.
Ка мне мамачка прыходзіла.

Ка мне мамачка прыходзіла,
Мая верная саветніца.

Мая верная саветніца,
Яна ў мяне шчэ ні бедала.

Яна ў мяне шчэ й ні белала.
Толька жысць маю й атведала.

Толькі жысць маю й атведала
Яна ў мяне ні палуднавала.

Яна ў мяне ні палуднавала,
Толькі мяне прыгалублявала.

Толькі мяне прыгалублявала,
Праваджу я сваю й мамачку.

Праваджу ж я сваю мамачку
Цераз тры шляхі шырокія.

Цераз тры шляхі шырокія,
Цераз тры рэкі глыбокія.

Чераз тры рэкі глыбокія.
Цераз тры лясы высокія.

Чераз тры лясы высокія,
Сама сяду пад яліначку.

Сама сяду пад яліначкаю
Із маленькаю дзяціначкаю.

Із маленькаю дзяціначкаю
Ідзець мамачка, азіраецца.

Ідзець мамачка, азіраецца,
Чаго донячка ставаешся.

Чаго донячка ставаешся
Ці хмель ножачкі папутала?

Ці хмель ножачкі папутала
Ці зялёная хмяліначка?

Ці зялёная хмяліначка,
Ці маленькая дзяціначка?

Апутала мае ножачкі
Тая доля, тая горькая.

Тая доля, тая горькая,
Шчэ зялёная хмяліначка.

Шчэ зялёная хмяліначка,
Шчэ й маленькая дзяціначка.

Шчэ й маленькая дзяціначка,
Да й ніверная дружыначка.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2024 00:10:11

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.