::
Ой, ідзі, страла да ў тое сёла / песня, тэкст,аўдыё — аг. Стаўбун, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, ідзі, страла да ў тое сёла
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, ідзі, страла, ай у тое сёла,
Ох і ой, люлі, ай у тое сё(ла).
Ні чапай, страла, добрага молайца,
Ох і ой, люлі, добрага мола(йца).
Па тому молайцу некаму плакаці,
Ох і ой, люлі, некаму плака(ці).
Матка старэнька, сёстра й маленька,
Ох і ой, люлі, сёстра й мале(ньк).
Жана молада кала горада,
Ох і ой, люлі, кала гора(да).
Ой, дзе маць плача, там рака цячэ,
Ох і ой, люлі, там рака ця(чэ).
Дзе сястра чайка там крынічанька,
Ох і ой, люлі, там крыніча(ньк).
Дзе жана плача, там расы німа,
Ох і ой, люлі, там расы ня(ма).
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.11.2024 18:22:52

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.