::
Ай, па вуліцы / песня, тэкст,аўдыё — аг. Стаўбун, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ай, па вуліцы
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ай, па вуліцы, па вуліцы па шырокай, па вуліцы па шырокай
Бегла дзеўка, бегла дзеўка сямілетка, бегла дзеўка сямілетка,
За ёй парань, за ёй парань маладзенькай, за ёй парань маладзенькай,
Пастой, дзеўка, пастой дзеўка сямілетка, пастой, дзеўка сямілетка,
Загадаю, загадаю тры загадкі, загадаю тры загадкі,
Адгадаеш, адгадаеш вумна будзіш, адгадаеш вумна будзіш,
Ні адгадаеш, ні адгадаеш дурай будзіш, ні адгадаеш дурай будзіш.
А што гарыць, а што гарыць біз полом’я, а што гарыць біз полом’я?
А што расце, а што расце біз кораня, а што расце біз кораня?
А што бягіць, а што бягіць біз поводу, а што бягіць біз поводу?
Зямля гарыць, зямля гарыць біз полом’я, зямля гарыць біз полом’я,
Камянь расце, камчнь расце біз кораня, камінь расце біз кораня.
Вада бягіць, вада бягіць біз поваду, вада бягіць біз поваду.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.11.2024 13:13:03

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.