::
А з-пад лесіку, а лесу цёмного / песня, тэкст,аўдыё — в. Негаўка, Буда-Кашалёўскі раён
Загаловак / інцыпіт
А з-пад лесіку, а лесу цёмного
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А с-пад лесіку, а лесу цёмнаго,
І ой, лі, ой, люлі, а лесу цёмнаго.
І с-гаечку, і с-пад зялёнаго,
І ой, лі, ой, люлі, і с-пад зялёнаго.

Там ішлі-прайшлі а два моладца,
І ой, лі, ой, люлі, а два моладца,
А два молайцы, абое холасты,
І ой, лі, ой, люлі, абое холасты,

Яны йшлі-прайшлі, астанавіліся,
І ой, лі, ой, люлі, астанавіліся.
За адну дзевачку а пасварыліся,
І ой, лі, ой, люлі, а пасварыліся,
Хоць вы біціся, а хоць ня біціся,
І ой, лі, ой, люлі, а хоць ня біціся.

Па харошаму а разайдзіціся,
І ой, лі, ой, люлі, а разайдзіціся.
Аднаму каму, а я застануся,
І ой, лі, ой, люлі, а я застануся.

Ой, ці стараму, а ой ці маламу,
І ой, лі, ой, люлі, а ой ці маламу.
Ой, ці Ванечку, а кучіряваму,
І ой, лі, ой, люлі, а кучіряваму.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.11.2024 17:55:58

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.