::
Ой, знаці, знаці па вяселлейку / песня, тэкст,аўдыё — в. Баранава, Старадарожскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, знаці, знаці па вяселлейку
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, знаці, знаці па веселлейку,
Што Олячка сірацін,
Што Олячка сіраціна, двор яе велікі, збор нівелікі
Не ўся ж яе радзін.
Не ўся ж яе радзіна,
Нема ж радзіны ні палавіны,
Не роднага бацюх.
Не роднага бацюхна,
Ой каго паслаць, ой каго паслаць,
На той свет па бацюх.
На той свет па бацюхна,
Паслаць пас(ы)лы, сівы галубы,
Туды не далета(юць).
Туды не далятаюць, ее ж бацюхно,
Ее родненькі, етае ён сам знай.
Етае ён сам знае,
не магу ўстаці к свайму дзіцяці
Да й парадачык даць.
Да й парадачак даці,
Цісовы доскі сціснулі ножкі
Ні магу я устаць.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.11.2024 07:22:51

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.